Загадчыца аднаго з мінскіх ламбардаў за месяц прысвоіла 4 тыс. казённых рублёў, падрабляючы дакументы. Падман ўскрылі падначаленыя, паведамляюць «Мінск-Навіны» [1].
Загадчыца ламбарда ў першы раз ўзяла з касы арганізацыі 600 рублёў і, каб схаваць крадзеж, прыдумала схему падману: падраблялі дамовы мікразайму на нібы здадзеныя каштоўнасці, падпісвала дакументы за сябе і за неіснуючых кліентаў і перадавала іх у бухгалтэрыю. Такім спосабам яна за месяц прысвоіла больш за 4 тыс. рублёў.
Падман выявіўся, калі зменшчыца 26-гадовай загадчыцы вырашыла паглядзець на залаты злітак, якога ў сейфе, вядома ж, не аказалася. Праведзеная падначаленымі аферысткі інвентарызацыя выявіла махлярскую схему.
Падазраванай было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 211 (прысваенне), ч. 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна прызнала сваю віну і кампенсавала нанесеную шкоду. Справа будзе перададзена ў суд.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zaveduyushhaya-lombardom-v-minske-za-mesyats-obvorovala-kontoru-na-4-tyis-rubley/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal