Сумесная штабная трэніроўка Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі праводзіцца з 18 па 22 сакавіка, піша БЕЛТА [1].
Трэніроўка праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Беларусі Алега Белаконева. Яе тэма - планаванне прымянення РГВ(С) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
"Да трэніроўкі прыцягваюцца афіцэры Узброеных Сіл Беларусі і Расіі ў складзе Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Таксама сярод удзельнікаў аператыўныя групы камандавання ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, упраўлення аператыўных камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі", - праінфармавалі ў Мінабароны.
Мэта трэніроўкі - павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання і аператыўную сумяшчальнасць асабовага складу Аб'яднанага камандавання ў час планавання прымянення РГВ(С) сумесна з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі Беларусі. Трэніроўка з'яўляецца пачатковым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019", якое пройдзе ў верасні на тэрыторыі Расіі.
Пасля завяршэння будзе праведзены аналіз атрыманых рэзультатаў і падведзены вынікі, на аснове якіх скарэкціруюцца далейшыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да вучэння.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belorusskie-i-rossijskie-voennye-provodjat-sovmestnuju-shtabnuju-trenirovku-340344-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/voyska
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony