І ў трэцяй дэкадзе сакавіка ў нас захаваецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е. Толькі ў сярэдзіне тыдня пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў будзе менш, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду толькі месцамі па поўначы краіны магчымы кароткачасовы мокры снег і дождж. На дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, днём — плюс 3—10 градусаў. Больш моцна надвор'е пачне псавацца ўжо ў чацвер. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны, пройдзе кароткачасовы мокры снег і дождж. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 4—11 цяпла. У пятніцу таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 5—12 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore