Распрацавалі кітайскія навукоўцы.
Кітайскія навукоўцы распрацавалі інтэлектуальную аконную сетку для фільтрацыі смогу, якая дазваляе за хвіліну знізіць канцэнтрацыю шкодных дробных часціц у закрытым памяшканні да бяспечнага ўзроўню, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Новы матэрыял распрацавала група даследнікаў на чале з прафесарам Кітайскага навукова-тэхналагічнага універсітэта Юй Шухунам. Дасягненні навукоўцаў нядаўна былі апублікаваныя ў навуковым часопісе iScience.
Вынаходства уяўляе сабой спецыяльны матэрыял, які здольны эфектыўна затрымліваць да 99,65 працэнта часціц PM2,5, зніжаючы іх канцэнтрацыю ў паветры з 248 да 32,9 мг на кубаметр усяго за 50 секунд.
Разам з гэтым, нейлонавая сетка, пакрытая тэрмахромным фарбавальнікам, дазваляе рэгуляваць інтэнсіўнасць асвятлення ў памяшканні.
У параўнанні з цяперашнімі аконнымі матэрыяламі для ачысткі, навінка таннейшая, прызначана для шматразовага выкарыстання і можа вырабляцца ў буйных аб'ёмах.
Для вырабу Аg-нейлонавай сеткі памерам 7,5 кв. метраў спатрэбіцца 100 юаняў (каля 15 долараў) і 20 хвілін. Ачысціць сетку можна, замачыўшы яе ў этылавым спірце на 20 хвілін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya