Ажыццёўлена першая адзнака валавога рэгіянальнага прадукту сталіцы за студзень - люты 2019 года, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" ў галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.
- Аб'ём ВРП за два месяцы 2019-га ў бягучых цэнах склаў 5,3 млрд рублёў, або 101,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - лютага 2018-га, - удакладнілі ва ўпраўленні.
Станоўчы ўклад у фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту Мінска ўносяць такія віды эканамічнай дзейнасці, як "апрацоўчая прамысловасць", "аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў","інфармацыя і сувязь","транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць","фінансавая і страхавая дзейнасць","будаўніцтва".
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vrp-minska-s-nachala-goda-sostavil-5-3-mlrd-rubley/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valavy-regiyanalny-pradukt
[3] https://zviazda.by/be/tags/vrp
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk