У мінулы аўторак у Ленінскі РАУС Брэста паступіла тэлефанаванне ад жыхара Брэста, інфармуе [1] sb.by. Ён паведаміў, што сабака знайшоў касцяныя астанкі, як мяркуецца, чалавечыя.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка пацвердзіла, што ў міліцыю паступіў такі званок:
- Учора патэлефанаваў мужчына ў 10 гадзін 58 хвілін. Паведаміў, што гуляў з сабакам ля мэмарыяльнага комплексу "Вартавым межаў", сабака забраўся ў канаву і стаў брахаць. Паглядзеў - там чалавечыя косці. Прыехалі эксперты. Папярэдне можна сказаць, што парэшткам больш за 70 гадоў.
Гэта не першая знаходка чалавечых астанкаў ў Гарадскім садзе Брэста, дзе зараз вядуцца рэстаўрацыйныя працы.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-gorodskom-sadu-bresta-sobaka-nashla-chelovecheskie-kosti.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest