Кіроўца вёз прадукцыю ў Расію. На «Івека» ён рухаўся па 129-м кіламетры трасы ў Іўеўскім раёне, паведамляе [1] УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У правым кювеце грузавік урэзаўся ў бетонны фундамент дарожнага знака. Заціснуты ў кабіне кіроўца памёр на месцы. Здзяйсненню ДТЗ мог спрыяць стан здароўя. Напярэдадні 36-гадоваму жыхару Ліды выклікалі «хуткую дапамогу».
Спасылкі
[1] http://gaigrodno.by/llc/news/view/16203
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc