Дэпутаты парламента Казахстана прынялі ў двух чытаннях папраўкі ў канстытуцыю аб перайменаванні Астаны ў Нурсултан. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на «Каз ТАГ» [2].
Цяпер ухваленыя дэпутатамі папраўкі павінен падпісаць кіраўнік дзяржавы.
З ініцыятывай аб перайменаванні сталіцы выступіў былы старшыня сената парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, які ўступіў у пасаду прэзідэнта краіны пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/03/20/name/?utm_campaign=breaking-news&utm_medium=browser-notification&utm_source=push-notification
[2] https://kaztag.kz/ru/news/parlament-prinyal-vo-vtorom-chtenii-popravki-v-konstitutsiyu-radi-pereimenovaniya-stolitsy-kazakhsta
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan