Каля вёскі Вялікае Дзямідкава Гродзенскага раёна пры нарыхтоўцы драўніны ў зямлі знайшлі дзве нявыкарыстаныя ручныя гранаты. Як мяркуецца, яны былі схаваныя тут у 1940-х гадах, паведамляецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама [1].
А праз дзве гадзіны ў Слонімскім раёне таксама знойдзеная «пасылка з мінулага». У лесе каля вёскі Рудаўка з зямлі паказаўся 120 мм снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У месцах небяспечных знаходак да прыбыцця сапёраў былі выстаўленыя пасты, пасля ўсе снарады знішчылі. Таксама праверана тэрыторыя на наяўнасць іншых выбухованебяспечных прадметаў.
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=12929
[2] https://zviazda.by/be/tags/granata
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuhouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayna