Мінчанін арандаваў каршэрынгавую машыну з чужога ўліковага запісу. Паездзіўшы, юнак пакінуў аўто ў цэнтры горада і неўзабаве быў затрыманы, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] у Партызанскім РУУС.
Аб згоне Volkswagen у міліцыю заявілі прадстаўнікі арганізацыі, якая прадстаўляе аўтатранспарт у арэнду. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, хто да гэтага датычны. Затрыманы аказаўся 17-гадовым гараджанінам. Машына спатрэбілася яму, каб з'ездзіць да вакзала і сустрэць дзяўчыну.
Па словах часова выконваючага абавязкі па пасадзе першага намесніка начальніка Партызанскага РУУС - начальніка крымінальнай міліцыі Юрыя Арлоўскага, каб атрымаць паслугу штохвіліннай арэнды аўто, патрабуецца зарэгістравацца праз мабільны дадатак. Падлетак знайшоў момант і з дапамогай акаўнта прыяцеля пакаціў на аўто арганізацыі.
Матэрыялы праверкі па факце таго, што здарылася, перададзеныя ў Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/podrostok-na-ugnannoy-arendnoy-mashine-otpravilsya-na-vokzal-vstrechat-devushku/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne