Увечары 17 сакавіка жыхар Бабруйска, пакінуўшы свой аўтамабіль "ВАЗ 21013" каля крамы па вуліцы Леніна, таксама бесклапотна пакінуў і ключ у замку запальвання. Пакуль знаходзіўся ў краме, 31-гадовы раней неаднаразова судзімы бабруйчанін, які праходзіў міма, звярнуў увагу на "Жыгулі", паведамляе [1] УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Скарыстаўшыся тым, што машына была не зачыненая, ён здзейсніў згон. Аднак, не праехаўшы і сто метраў, здзейсніў наезд на плот, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі ДПС АДАІ УУС.
Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь (выкраданне транспартнага сродку). Яму пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mvd.gov.by/ru/news/800
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai