Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў сёння ўказ аб перайменаванні горада Астана у горад Нур-Султан. Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба кіраўніка Казахстана, паведамляе [1] БЕЛТА.
"Перайменаваць горад Астану - сталіцу Рэспублікі Казахстан у горад Нур-Султан - сталіцу Рэспублікі Казахстан", - адзначаецца ў дакуменце.
Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго першага афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/prezident-kazahstana-podpisal-ukaz-o-pereimenovanii-goroda-astana-v-nur-sultan-341146-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nur-sultan
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/astana