Звязаў Хайкоў і Вэньчан.
У астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай) адкрыты рух па мосце Хайкоў-Вэньчан, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Гэта першы ў Кітаі мост, які праходзіць над сейсмічна актыўным разломам. Мост, які злучае пасёлак Яньфэн горада Хайкоў і пасёлак Пуцянь горада Вэньчан, дазволіў скараціць час у шляху паміж гэтымі населенымі пунктамі з паўтара гадзін да 20 хвілін. Агульная даўжыня моста складае 5597 метраў, пры гэтым яго ўчастак даўжынёй 3959 м праходзіць над морам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya