У аператыўна-дзяжурную службу Баранавіцкага ГАУС 25 сакавіка паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі дзіцячага садка №40 г. Баранавічы па вуліцы Прытыцкага 140Б знойдзены снарад, гаворыцца на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама. [1]
На месца былі накіраваныя бліжэйшыя нарады міліцыі. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што небяспечнай знаходкай з'яўляецца мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Месца было ачэплена.
Праводзілася эвакуацыя 147 дзяцей і 36 работнікаў дзіцячага садка. Дзеці і персанал былі эвакуіраваныя ў бліжэйшую школу.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Сапёры небяспечную знаходку канфіскавалі для знішчэння на палігоне.
Фота: uvd.brest.gov.by
Спасылкі
[1] http://uvd.brest.gov.by/news/9952/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/snarad
[4] https://zviazda.by/be/tags/mina