У Дзятлаве ў 2020 годзе ўсталююць помнік заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Мясцовасць, дзе зараз знаходзіцца горад, у канцы XV стагоддзя была перададзена палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Зараз у раёне вырашана увекавечыць памяць аб заснавальніку горада.
"Атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненні. Помнік плануецца ўсталяваць у 2020 годзе. Цяпер распрацоўваецца палажэнне аб конкурсе эскізных праектаў, затым можна будзе казаць пра тое, як будзе выглядаць помнік", - адзначылі ва ўпраўленні культуры. Фінансавацца праект будзе з пазабюджэтных сродкаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-djatlovo-ustanovjat-pamjatnik-osnovatelju-goroda-konstantinu-ostrozhskomu-341283-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/knyaz-kanstancin-astrozhski
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyatlava