Водападрыхтоўчая ўстаноўка першага энергаблока Беларускай АЭС пачала напрацоўку часткова абяссоленай і хімічна абяссоленай вады ў аўтаматычным рэжыме, паведамляецца [1] на сайце групы кампаній ASE (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык БелАЭС).
Неабходнасць выкарыстання часткова абяссоленай і хімічна абяссоленай вады пры эксплуатацыі атамных энергаблокаў абумоўлена патрабаваннямі тэхнічнай бяспекі, так як спецыялізаваная ачышчаная вада мінімізуе колькасць адкладаў на паверхнях абсталявання, якія перадаюць цяпло, першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі і тым самым гарантуе бяспечную працу энергаблокаў.
На этапе эксплуатацыі водападрыхтоўчая ўстаноўка забяспечвае вытворчасць абяссоленай вады для тэхналагічных сістэм першага контуру, другога контуру, брызгальных басейнаў, пускарэзервовай кацельні і інш.
"Наяўнасць часткова і хімічна абяссоленай вады - неабходная ўмова для правядзення паслямантажных ачыстак, пусканаладачных работ і пачатку гідраўлічных выпрабаванняў трубаправодаў і абсталявання першага і другога контураў энергаблока", - распавёў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па будаванню Беларускай АЭС АТ ІК "АСЭ" Віталій Палянін.
Спасылкі
[1] https://ase-ec.ru/for-journalists/news/2019/mar/vodopodgotovitelnaya-ustanovka-energobloka-1-belorusskoy-aes-vvedena-v-rabotu-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/astravy