Увесь красавік частка сродкаў ад вашай стрыжкі ці галення будзе накіравана дзецям з цяжкімі хваробамі. Дабрачынная акцыя #веснудобромвстречай у падтрымку падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса пройдзе ў сталічным Gentlemen's Club Barbershop, які размешчаны на вуліцы Карла Маркса, 20.
Упершыню ў сталіцы, робячы догляд і застаючыся модным, можна быць карысным і дапамагаць невылечна хворым дзецям. Для гэтага не трэба спецыяльна рабіць ахвяраванне ці аказваць камусьці дапамогу. Дастаткова запісацца на стрыжку ці галенне і тым самым стаць удзельнікам добрай справы.
У межах гэтай акцыі 31 сакавіка ў Gentlemen's Club Barbershop каманда барбераў зробіць модныя стрыжкі для пяці падапечных дзіцячага хоспіса. Дзяцей разам з бацькамі прывязуць аўтаваланцёры, а арганізатары правядуць гульні і іншыя актыўнасці для юных удзельнікаў мерапрыемства.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnasc