Намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла ў артыкуле [1], апублікаваным у выданні "Медыцынскі веснік", распавёў, наколькі вырастуць з 1 мая заробкі медыкаў.
Тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая павышаецца [2] да Br36,4, што замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года №214. Гэтая мера дазволіць павялічыць сярэдні памер налічанай зарплаты ва ўрачоў на Br20-Br30 ў разліку на адну пасаду, на Br27-Br42 з улікам выканання дадатковай працы, у сярэдніх медработнікаў - на Br10-Br16 ў разліку на адну пасаду, на Br13-Br20 з улікам выканання дадатковай працы.
Рэалізацыя паэтапнага павышэння аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы, у тым ліку аховы здароўя пачалася з 2018 года. Гэтыя падыходы былі выпрацаваны Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Мінфінам і Мінпрацы і сацыяльнай абароны па даручэннях кіраўніка дзяржавы і ўрада. Памер зарплаты медыцынскіх работнікаў павінен павялічыцца ў два разы да 2025 года. Пры гэтым сярэдняя зарплата ўрачоў павінна складаць 150% ад сярэдняй зарплаты па эканоміцы.
Спасылкі
[1] http://www.medvestnik.by/ru/news/view/sovershenstvovanie-prodolzhaetsja-18862-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190402/1554195279-taryfnaya-stauka-pershaga-razradu-z-1-maya-pavyalichycca-da-br364
[3] https://zviazda.by/be/tags/zarobki-i-taryfy