Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе калегу — члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Алеся Пісарыка з 65-годдзем з дня нараджэння!
Паважаны Алесь Уладзіміравіч!
Вясна абуджае прыроду, уздымае настрой, натхняе паэта. У такую прыгожую пару — Ваш дзень нараджэння. Таму, відаць, і паэзія Ваша — узнёслая, легкакрылая, светлая, песенная. Сведчаннем таму — паэтычныя зборнікі (іх больш за 20), у якіх «...ападае лісце цішыні на аркушы паэтавых бяссоніц...»
Жадаем Вам, дарагі сябра, і надалей радавацца сонцу і зямлі, глядзець у свет удумнымі вачыма, не ўпусціць сонейка з далоні. Ваша паэзія ўпрыгожвае свет, абагачае душу — гэта сапраўдны набытак для нацыянальнай літаратуры.
Прэзідыум ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi