Улады Пекіна апублікавалі 300 буйных будаўнічых праектаў, якія плануецца рэалізаваць у кітайскай сталіцы ў гэтым годзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў Камітэце па справах развіцця і рэформаў кітайскай сталіцы, у іх лік уваходзяць 100 інфраструктурных праектаў, 100 праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця народа, а таксама 100 праектаў у высокатэхналагічных галінах.
Як чакаецца, сукупны аб’ём інвестыцый у гэтыя праекты дасягне 235 млрд юаняў (35 млрд долараў). Паводле інфармацыі камітэта, праекты будуць накіраваныя на паляпшэнне функцый цэнтральных раёнаў горада, высакаякаснае развіццё субцентра Пекіна ў раёне Тунчжоў, зялёнае развіццё, а таксама паляпшэнне экалагічнага асяроддзя, інфраструктуры і грамадскіх паслуг.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya