Першы тэматычны парк смурфікаў ў Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне адкрыецца ў Шанхаі ў канцы гэтага года, паведаміла кітайская кампанія Shimao, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Група Shimao і International Merchandising Promotion & Services S. A (IMPS), уладальнік аўтарскіх правоў «Смурфікаў», аб’явілі, што новы парк будзе размешчаны ў Шанхайскім нацыянальным турыстычным курорце Шэшань і будзе пабудаваны ў рамках другой чаргі тэматычнага парку групы Shimao.
Смурфікі, упершыню створаны ў якасці персанажаў серыі мультфільмаў бельгійскім мастаком Пейо ў 1958 годзе, былі прадстаўлены ў Кітаі ў 1986-м у аднайменным мультсерыяле.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya