Старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын можа прыбыць у Расію з візітам да канца красавіка, перадае ТАСС [1] са спасылкай на агенцтва Yonhap.
Паводле слоў крыніцы агенцтва Yonhap, шанцы, што паездка Кім Чэн Ына ў Расію пройдзе ў канцы красавіка, даволі высокія. Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у форуме "Адзін пояс - адзін шлях" у Кітаі 26-27 красавіка. А сустрэча з Кім Чэн Ынам адбудзецца за дзень-два да або непасрэдна пасля гэтага мерапрыемства.
Саміт Расія - КНДР пройдзе, хутчэй за ўсё, ва Уладзівастоку.
Раней агенцтва Yonhap паведамляла, што намеснік старшыні Дзяржсавета КНДР Кім Чхан Сон 19-25 сакавіка наведаў Маскву і Уладзівасток. Паездка памочніка лідара КНДР звязана з падрыхтоўкай візіту кіраўніка дзяржавы ў РФ.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/kim-chen-yn
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin