Цягнік насмерць збіў 15-гадовую школьніцу ў Рагачове, паведаміў [1] БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 красавіка. Машыніст экстранна тармазіў, але пазбегнуць трагедыі не ўдалося. "Каля 17.30 на станцыі Рагачоў пад цягнік Магілёў - Калінкавічы трапіла 15-гадовая мясцовая жыхарка. Дзесяцікласніцу даставілі ў бальніцу з траўмамі, ад якіх яна памерла каля 21.00. Праводзіцца праверка", - распавёў Аляксандр Марчанка.
З пачатку года на чыгунцы ў Беларусі зафіксавана 29 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх загінулі 22 чалавекі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-rogacheve-shkolnitsu-nasmert-sbil-poezd-344442-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne