3 мая ў Глыбокім адкрыецца міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў. Ён пройдзе на тэрыторыі Беларусі ў трэці раз.
Свята пачнецца а 12 гадзіне. Пасля, в 17-й, дзея перанясецца ў г. п. Падвсвілле, дзе пройдзе шэсце дудароў і гала-канцэрт "Дударскі рэй на Глыбоччыне". Пазней гледачоў чакае яшчэ адзін канцэрт — у санаторна-курортным комплексе "Пліса".
4 мая, у суботу, зацікаўленыя могуць наведаць вечарыну "Дуда спеўная", паўдзельнічаць у майстар-класах, патанцаваць. Мерапрыемтсва пройдзе ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры.
Завершыць фестываль нядзельная ўрачыстая служба з удзелам дудароў. Яна пройдзе ў касцёле вёскі Удзела.
У трэцім міжнародным фэсце дударскіх рэгіёнаў возьмуць удзел дудары з Харвацкага Загор’я (Харватыя), з рэгіёну Радавіш (Македонія), з Вялікапольшчы (Польшча) і з рэгіёну Казла (Польшча), а таксама з з Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі.
Больш пра фэст можна даведацца на старонках ва УКантакце [1] і на Facebook [2].
Спасылкі
[1] https://vk.com/dudarskirej
[2] http://www.facebook.com/DudarskiRej
[3] https://zviazda.by/be/tags/dudarski-rey