Амністыя не закране асуджаных за распаўсюд і вытворчасць наркотыкаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што не для таго прынятыя жорсткія рашэнні, каб паслабляць адказнасць: “Нарката – гэта страх, гэта бяда. У стане ап’янення ў нас больш за ўсё злачынстваў, асабліва на дарогах. Я ўжо не кажу пра генафонд: хто народзіцца і каму потым расціць гэтых дзяцей і іх потым лячыць”.
Кіраўнік краіны паведаміў, што да гэтага пытання ўлады яшчэ вернуцца і абмяркуюць з міліцыяй тэму ўжывання. Але што да вытворчасці і распаўсюджвання, то наўрад ці будзе паслабленне.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190418/1555603047-syonnya-prezident-zvernecca-sa-shtogadovym-paslannem
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/amnistyya