Міністэрства замежных спраў Беларусі жорстка адказала на апошнія заявы пасла Расіі Міхаіла Бабіча, паведамляе [1] сайт ведамства. Адказ быў дадзены парталу tut.by. Заява Міхаіла Бабіча тычылася таго, што "ўсё сказанае падчас Паслання [2] і адной з дэпутатаў, і Прэзідэнтам "не мае пад сабой ніякіх падставаў"
Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў:
- Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя з нагоды яго эмацыйных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар Пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і ясна выказаўся з нагоды незалежнасці нашай дзяржавы і скептычных, мякка кажучы, адносін да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў.
Ведаеце, што мае значэнне ў дадзенай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг знешніх сілаў беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і дружалюбныя адносіны дзвюх брацкіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна атрымоўваецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/fdbb89a438798052.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20190418/1555603047-syonnya-prezident-zvernecca-sa-shtogadovym-paslannem
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-babich-0