Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень.
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.
Гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці.
Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць найлепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.
Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ў вашых дамах і сем'ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen