Больш як 200 чалавек загінулі і больш як 400 атрымалі раненні ў выніку серыі выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі ў дзень, калі каталікі па ўсім свеце адзначаюць свята Вялікадня, паведамляе [1] карэспандэнт Бі-бі-сі.
Пазней міністр абароны краіны паведаміў, што па падазрэнні ў дачыненні да арганізацыі выбухаў затрыманыя сем чалавек. Паводле яго слоў, большасць нападаў ажыццявілі смяротнікі.
У ходзе аперацыі па затрыманні падазраваных у Каломба загінулі трое паліцэйскіх. Афіцыйны прадстаўнік паліцыі Шры-Ланкі паведаміў, што, паводле апошніх звестак, загінулі 207 чалавек, параненыя больш як 450.
Вядома пра 27 загінулых іншаземцаў - гэта грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Партугаліі. Кітайскія СМІ таксама паведамлялі пра загінулага грамадзяніне КНР.
Фота: AFP
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48001996
[2] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni