Горад Чанша ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) плануе садзейнічаць развіццю вытворчасці аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах шляхам супрацоўніцтва з японскай аўтамабілебудаўнічай карпарацыяй Toyota, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Адміністрацыя горада апублікавала план развіцця аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах. Чанша паставіў мэту сфарміраваць да канца 2030 года прамысловы кластар у гэтай сферы з гадавым аб’ёмам вытворчасці ў памеры 100 млрд юаняў (14,8 млрд долараў), паведаміла мэрыя.
У прыватнасці, з 2019 па 2022 гады горад плануе пабудаваць грамадскія вадародныя заправачныя станцыі і перавесці частку аўтобусаў, грузавых транспартных сродкаў і смеццявозаў на вадароднае паліва. Мясцовыя ўлады зацікаўлены ў прыцягненні да ўдзелу ў рэалізацыі плана кітайскіх і замежных навукова-даследчых і інавацыйных арганізацый.
З 2023 па 2025 гады Чанша будзе імкнуцца да дасягнення прарыву ў засваенні ключавых тэхналогій вытворчасці аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах, забеспячэнню серыйнай вытворчасці такіх аўтамабіляў на адным-двух вядучых заводах і стварэнню больш за 50 прадпрыемстваў па вытворчасці асноўных запчастак для вадароднага транспарту.
У 2026-2030 гадах Чанша мае намер стварыць цэнтр тэхналагічных інавацый, закліканы накіроўваць развіццё аўтамабільнай прамысловасці на вадародных паліўных элементах, а таксама прамысловы кластар з гадавым аб’ёмам вытворчасці ў 100 мільярдаў юаняў.
Размешчаны ў Чанша цэнтр даследаванняў і распрацовак карпарацыі Toyota у канцы 2017 года прыступіў да эксперыменту па распаўсюджванні аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах ў Кітаі. Цэнтр ужо пабудаваў у горадзе вадародную заправачную станцыю.
Акрамя таго, Чанша валодае досыць развітой аўтамабільнай прамысловасцю і здольны вырабляць больш за 100 млн кубаметраў вадароду ў год.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya