З 19 па 21 красавіка ў Мінску зафіксавана больш за дзве тысячы парушэнняў ПДР, піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інспектары выявілі 39 бяспраўнікаў і адхілілі ад кіравання 21 нецвярозага кіроўцу. Акрамя таго, у ходзе мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ з удзелам бяспраўнікаў, нецвярозых кіроўцаў і пешаходаў праваахоўнікі спынілі 113 парушэнняў правілаў праезду пешаходных пераходаў, 194 выпадкі перавышэння хуткаснага рэжыму. Выявілі 258 парушэнняў ПДР пешаходамі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-vyihodnyie-inspektoryi-gai-vyiyavili-v-minske-39-bespravnikov-i-21-netrezvogo-voditelya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/peshahod
[5] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-kirouca