Ідзе продаж білетаў на першыя дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола".
Білеты на гульню з камандай Германіі, якая адбудзецца 8 чэрвеня на полі "Барысаў-Арэны", каштуюць ад Br15 да Br70, у залежнасці ад месца на трыбунах.
Кошт білетаў на матч са зборнай Паўночнай Ірландыі, які адбудзецца 11 чэрвеня ў Барысаве, складзе ад Br5 да Br30.
Білеты можна набыць на сайце і ў пунктах продажаў кампаніі ticketpro.by.
На старце спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе С беларускія футбалісты пацярпелі два выязныя паражэнні: ад галандцаў (0:4) і ад паўночнаірландцаў (1:2). Каманда Паўночнай Ірландыі таксама абыграла на сваім полі Эстонію (2:0), а нямецкія футбалісты адолелі на выездзе галандскую каманду з лікам 3:2. Турнірнае становішча: Паўночная Ірландыя - 6 ачкоў (2 матчы), Германія - 3 (1), Нідэрланды - 3 (2), Эстонія - 0 (1), Беларусь - 0 (2).
У фінальную стадыю Еўра-2020 выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 груп, а таксама 4 пераможцы плэй-оф Лігі нацый.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/nachalas-prodazha-biletov-na-matchi-sbornoj-belarusi-v-kvalifikatsii-evro-2020-345057-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol