Уладзімір Зяленскі набраў 73,22% галасоў у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, якія праводзіліся 21 красавіка. Пра гэта паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія краіны па выніках апрацоўкі 100% электронных пратаколаў акруговых выбарчых камісій, піша Укрінформ [1].
За апанента Уладзіміра Зяленскага, былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, галасы аддалі 24,45% выбаршчыкаў.
Усяго ўдзел у галасаванні прынялі 18 млн 491 тыс. 840 выбаршчыкаў. Яўка склала 62,07%.
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ua/rubric-elections/2687724-cvk-opracuvala-100-elektronnih-protokoliv.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-prezidenta-ukrainy