Крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні ААТ "АСБ Беларусбанк" фінансавых рэсурсаў на суму €100 млн для развіцця нацыянальнай эканомікі падпісана сёння ў Пекіне. Пра гэта паведамляе пасольства [1] Беларусі ў Кітаі.
Дакумент падпісаны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага са старшынёй праўлення Банка развіцця Кітая Чжао Хуанам. У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва.
Кірыл Руды раней заявіў журналістам, што ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай, прымеркаванага да правядзення Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. "Адно міжурадавае, шэсць міжведамасных пагадненняў і 13 дакументаў на ўзроўні бізнесу. Міжурдамова - паміж міністэрствамі транспарту дзвюх краін - адкрывае рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў ў Кітаі", - растлумачыў дыпламат.
Аляксандр Лукашэнка 25-27 красавіка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Спасылкі
[1] http://china.mfa.gov.by/ru/embassy/news/c81d88c9b7cc4e0c.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/aab-belarusbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/eura