Нацыянальны мастацкі музей Беларусі напярэдадні Ночы музеяў (праводзіцца 18 мая) адкрые вялікі выставачны праект, прысвечаны тэме спорту, паведаміла БЕЛТА [1] вучоны сакратар музея Святлана Анейка.
"Выстава пра спорт асабліва актуальная напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пакуль у яе рабочая назва "Гульні". Экспазіцыя размесціцца на ўсёй выставачнай плошчы першага паверха галоўнага корпуса. У пяці залах мы прадставім вялікую колькасць твораў жывапісу, графікі, скульптуры як з калекцыі нашага музея, так і іншых музейных устаноў горада і збораo прыватных калекцыянераў. Дадзены праект будзе працаваць па 3 ліпеня", - адзначыла вучоны сакратар.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/natsionalnyj-hudozhestvennyj-muzej-gotovit-vystavku-o-sporte-345244-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey-respubliki-belarus-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava