Учора ўвечары дзіця разам з сястрой і дзядулем накіраваўся на дамбу, якая падзяляе штучны вадаём. Там хлопчык гуляў, але ў нейкі момант, па словах афіцыйнага прадстаўніка кіравання Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Аксаны Лазько, знік з агляду на 3-4 хвіліны, піша sb.by [1].
"Сястра пайшла яго шукаць і выявіла на паверхні вады. Прыкмет жыцця дзіця не падаваў. Цяпер Докшыцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце яго гібелі".
Следчыя нагадваюць: не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу вадаёмаў.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-begomle-chetyrekhletniy-malchik-utonul-v-iskusstvennom-vodoeme.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/byagoml
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne