Парывісты вецер, пераважна без ападкаў і да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 25 красавіка, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім паўднёвым захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі - ад 0 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyasna
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore