Украіна вечарам 25 красавіка спыніла транзіт расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба". Адпаведнае паведамленне атрымана ад аператара нафтатранспартнай сістэмы Украіны АТ "Укртранснафта", паведамілі [1] БЕЛТА ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".
У сувязі з адмовай ад прыёму нафты на пункце здачы нафты ў Славакіі і адсутнасцю свабодных магутнасцей на пункце здачы нафты "Фенешлітке" (Венгрыя) "Укртранснафта" папрасіла спыніць перапампоўку па нафтаправодзе Мазыр-Броды. Час аднаўлення перапампоўкі будзе паведамлены дадаткова.
У адпаведнасці з гэтай інфармацыяй "Гомельтранснафта Дружба" паведаміла ў Бранск аб поўным спыненні перапампоўкі на ўчастку Мазыр-Броды.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/ukraina-ostanovila-tranzit-rossijskoj-nefti-po-nefteprovodu-druzhba-345517-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomeltransnafta-druzhba