Улады Шры-Ланкі знізілі афіцыйную ацэнку колькасці загінулых у выніку выбухаў у цэрквах і гатэлях у каталіцкую велікодную нядзелю, піша [1] BBC. Раней паведамлялася, што загінулі 359 чалавек. Цяпер колькасць ахвяр ацэньваецца "каля 253".
Прычынай неразбярыхі сталі памылкі ў падліках, гаворыцца ў заяве уладаў.
Тыя, хто нападаў падрывалі сябе ў гасцініцах і цэрквах ў Каломба і горадзе Батыкалоа на ўсходзе краіны. Сотні людзей атрымалі раненні і траўмы.
Большасць загінулых - грамадзяне Шры-Ланкі, але сярод іх былі таксама дзясяткі замежнікаў. Паліцыя лічыць вінаватымі ў нападах дзевяць чалавек. Па ўсёй краіне праводзяцца рэйды, распаўсюджаны фатаграфіі сямі чалавек, якіх шукае паліцыя.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48059362
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka