На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Пра маладнякоўцаў-малойцаў
Непаўторны паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль 25 красавіка так сакавіта і па-вясноваму распавядаў пра ТАВІЗ, што захацелася стварыць ТАВІЗ-2, бо і кавярняў у Мінску хапае, і ўтульных пабаў, дзе за філіжанкай кавы ці за куфлем піва можна шмат чаго наабмяркоўваць у творчай і самай шчырай атмасферы сяброў і адначасова таленавітых творцаў.
Невядома, можа ўслед за "Новымойчанашам" Валерыя Маракова хтосьці б у жарт напісаў "Новыхвалаайцу". Канечне ж, у жарт. Бо чым сябе не пабавіш, калі пачынаюцца цяжкія часы ў грамадстве... А якраз тады (1930-ыя), калі паўстала Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) — аб'яднанне, так скажам, апазіцыйных афіцыёзу літаратараў, гэтых хлапцоў-ТАВІЗаўцаў і многіх беларусаў чакалі трагічныя моманты, некаторых — смерць.
П.С. Лекцыю пра гісторыю неверагоднага аб'яднання Віктар Жыбуль, вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея літаратуры і мастацтва, чытаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, працягваючы цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных слаўным маладнякоўцам у межах праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця".
Шаноўныя чытачы, такія лекцыі і мерапрыемствы пра разынкі 1930-ых, няхай і з горыччу разынкі, будуць працягвацца і далей. Сачыце за навінамі! Даведайцеся як мага больш пра маладнякоўцаў-малойцаў з дапамогай “праекта чатырох”, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Бнларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”, а ў прыватнасці, часопісам “Маладосць”.
Аксана ЮЧКАВІЧ, “М”
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/na-hvali-chasu
[4] https://zviazda.by/be/tags/u-plyni-zhyccya