Беларускі бюджэт і нафтатранспартныя арганізацыі нясуць страты ад паставак няякаснай нафты. Пра гэта сёння на перамовах беларускай, расійскай, украінскай і польскай бакоў у Мінску заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.
"Паступленне няякаснай сыравіны прывяло да няштатнай працы беларускіх перапрацоўчых заводаў і, як вынік, зніжэння выпрацоўкі нафтапрадуктаў і невыканання кантрактных абавязацельстваў перад спажыўцамі нашай прадукцыі. Страты нясе дзяржаўны бюджэт Беларусі і нафтатранспартныя арганізацыі", - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Па словах кіраўніка канцэрна, на працягу апошніх дзён на тэрыторыі Беларусі фіксуецца значнае перавышэнне хлорарганікі ў расійскай нафце. У наступным беларускія лабараторныя аналізы былі зафіксаваныя і пацверджаны як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Польшчы, Украіне - па ўсёй сістэме магістральнага нафтаправода "Дружба".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-rybakou