Малавядомыя старонкі з жыцця супляменнікаў у Сібіры прыадкрывае чаромхаўскі беларус Васіль Ракіта ў кнізе “МонтеКасино. Черемхово”
Гэта даніна памяці беларусам, якія ваявалі супраць фашыстаў у Арміі генерала Андэрса, удзельнічалі ў бітве пад Монтэ-Касіна. І — былі сасланыя з сем’ямі сталінскім рэжымам у 1950-51 гадах у горад Чаромхава Іркуцкай вобласці. Прэзентацыя кнігі прайшла 26 красавіка па ініцыятыве Іркуцкага беларускага клуба “Крывічы” ў Абласной юнацкай бібліятэцы.
На імпрэзу прыйшлі дзеці, унукі салдат-андэрсанаўцаў, расказвалі пра сваіх бацькоў і дзядоў, якія былі героямі.
Пятрусь Арэшка
[1]Нумар у ПДФ-фармаце [1]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/sites/default/files/gr-08-2019_-_small.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy