Рэпрэзентацыя будучыні
"4 мая ў канферэнц-зале НВЦ “БелЭКСПА” адбылася сустрэча з “Маладосцю” пад назвай “Рэпрэзентацыя будучыні”. З вершамі выступіла паэтка Даша Бялькевіч. Канстанцін Касяк разказаў пра свой шлях у часопіс і аўтарскую калонку “Крэскі жыцця”. Пісьменніца і былая рэдактарка прозы Маргарыта Латышкевіч зачытала некалькі вершаў і паразмаўляла з прысутнымі пра рэдактарскую і пісьменніцкую працу. Марына Яромка падзялілася гісторыяй стварэння рубрыкі “Міжкніжжа”. Прыемным бонусам стала выкананне некалькіх песень ад вакалісткі гурта “Няміга” Ксеніі Валенды."
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2