У час правядзення II Еўрапейскіх гульняў Беларусі трэба паказаць свой твар. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Студэнцкай вёскі, дзе размесцяцца ўдзельнікі маючых адбыцца спаборніцтваў, перадае [1] БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб гатоўнасці комплексу да II Еўрапейскіх гульняў, затым Прэзідэнт азнаёміўся з парадкам размяшчэння і пражывання ўдзельнікаў спаборніцтваў, арганізацыяй харчавання спартсменаў. Адным з галоўных патрабаванняў Прэзідэнта было максімальнае выкарыстанне айчыннай прадукцыі для арганізацыі харчавання і пражывання дэлегацый гульняў. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага выкарыстання ўсіх аб'ектаў, пабудаваных для II Еўрапейскіх гульняў, пасля іх заканчэння.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-ab-pravjadzenni-ii-eurapejskih-gulnjau-my-pavinny-pakazats-svoj-tvar-77946-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka