Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) выдзеліць $ 100 млн на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйнай праграмы ААТ "Беларуськалій". Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі сёння ва ўрадзе Беларусі пры прысутнасці прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае БЕЛТА [1].
Кіраўнік урада адзначыў, што ў ЕАБР добрая гісторыя крэдытных узаемаадносін з Рэспублікай Беларусь. За час супрацоўніцтва бакі рэалізавалі 30 праектаў на агульную суму каля $ 1 млрд. У цяперашні час больш як шэсць праектаў на розныя сумы ў розных сектарах знаходзяцца ў рабоце.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/eabr-vydelit-100-mln-na-finansirovanie-oborotnogo-kapitala-i-investprogrammy-belaruskalija-347439-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eabr
[3] https://zviazda.by/be/tags/aat-belaruskaliy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaliy