Бізнэсмэн пацвердзіў журналістам сваё вяртанне.
Сваё вяртанне прадпрымальнік пацвердзіў у каментары theБабелю [1]. Калі ў Каламойскага спыталі, чым ён будзе займацца ва Украіне ў першую чаргу, ён адказаў, што не ведае.
Раней журналіст праграмы "Схемы" Міхаіл Ткач у сваім Telegram-канале паведаміў, што у 2:30 ночы 16 мая ў Украіну прыляцеў самалёт групы "Прыват" з бартавым нумарам UR-PRT. Пазней Ткач таксама напісаў, што, паводле яго інфармацыі, гэтым самалётам прыляцеў Каламойскі.
Раней алігарх заяўляў, што вернецца ва Украіну, калі ў другім туры выбараў прэзідэнта перамогу атрымае Уладзімір Зяленскі. Пасля яго перамогі бізнэсмэн казаў, што чакае інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта. У апошні час Каламойскі пражываў у Ізраілі, куды ён пераехаў восенню 2018 года са Швейцарыі. Ва Украіне бізнэсоўца не было з чэрвеня 2017 года.
Спасылкі
[1] https://thebabel.com.ua/news/30247-igor-kolomoyskiy-povernuvsya-v-ukrajinu?_ga=2.19847416.1312164290.1557947317-1877414936.1537174837
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyartanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina