Кампанія Google аб'яднала пад адным імем свае трэвел-праекты: дадатак Google Trips, сэрвіс пошуку білетаў і гатэляў, рэкамендацыі для падарожнікаў. Зараз уся інфармацыя - на партале "Падарожжы", піша AIN.ua [1].
Маршруты сабраны па лакацыях і таргетуюцца індывідуальна. Пры кліку на месца Google паказвае інфармацыйную зводку пра горад, спіс цікавых месцаў, рэкамендуемыя маршруты на дзень / тыдзень, а таксама кошт гатэляў і загружанасць лакацыі.
Акрамя таго, ёсць секцыя з карыстальніцкім кантэнтам: туды трапляюць самыя папулярныя відэа пра падарожжы ў горад. Напрыканцы - іншыя рэкамендацыі. Да прыкладу, сэрвіс выбірае некалькі гарадоў для працяглага падарожжа. Ва ўкладцы збоку можна выбраць квіткі на самалёт і забраніраваць гатэлі. Выбраўшы падарожжа праз сайт "Падарожжы", сачыць за прагрэсам можна ў мабільным дадатку Google Trips. Таксама ў Google кажуць, што неўзабаве інтэгруюць новыя функцыі і ў Google Maps.
Спасылкі
[1] https://ain.ua/2019/05/15/google-travel/
[2] https://zviazda.by/be/tags/google
[3] https://zviazda.by/be/tags/padarozhzhy
[4] https://zviazda.by/be/tags/vandrouki