Расійскі прадзюсер Ігар Мацвіенка пракаментаваў першы паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2019".
Паводле яго слоў, у прадстаўніка Ісландыі быў класны нумар: "У іх ніводнага нумара такога раней не было. Настолькі гэта ўсё было вытрымана музычна і сцэнічна. Для мяне яны ўчора былі найлепшыя. Яшчэ нядрэнная канкурсантка з Беларусі. Такая новая Крысціна Агілера".
Мацвіенка таксама адзначыў, што многія канкурсанты першага паўфіналу "спявалі фальшыва, завышалі", заявіў ён m24.ru [1].
Спасылкі
[1] http://m24.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zena
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryscina-agilera
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2019-0