Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па валянні з воўны ў межах цыкла майстар-класаў "Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць".
— Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год — насіць іх як стылёвы аксэсуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў, — расказваюць арганізатары.
Майстар-клас пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 22 мая. Пачатак у 18 гадзін. Кошт — 20 рублёў. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя [1].
Нагадаем, у межах цыкла майстар-класаў "Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць" вас чакаюць майстар-класы па пляценні паясоў на бердзечках, выцінанцы, стварэнні маляваных дываноў, вышыўцы, кераміцы і інш.
Спасылкі
[1] https://forms.gle/Bmxvon5gNb4pD1nW8
[2] https://zviazda.by/be/tags/kampaniya-budzma-belarusami
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-muzey-gistoryi-belaruskay-litaratury
[4] https://zviazda.by/be/tags/maystar-klas