Ва Украіне Дзяржаўнае бюро расследаванняў пачало дасудовае расследаванне "пра магчымую дзяржаўную здраду службовых асоб, якія займаюць асабліва адказнае становішча ў органах дзяржаўнай улады". Паведамленне размешчана [1] на сайце ДБР.
Заяву падаў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі былога прэзідэнта Віктара Януковіча Андрэй Партноў. Ён лічыць пятага прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку датычным да дзяржаўнай здрады, спробе захопу дзяржаўнай улады і перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Пра гэта ён напярэдадні заявіў [2] у Telegram.
"Следчыя цэнтральнага апарата Дзяржаўнага бюро расследаванняў 2019/05/21 па заяве Партнова А.В. унеслі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі аб магчымым здзяйсненні службовымі асобамі, якія займаюць асабліва адказнае становішча ў органах дзяржаўнай улады Украіны, крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 109 КК (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), арт. 111 КК (дзяржаўная здрада) і 426-1 КК (перавышэнне вайсковай службовай асобай улады або службовых паўнамоцтваў)", - сказана ў паведамленні.
У ДБР адзначылі, што гаворка ідзе пра падзеі 25 лістапада мінулага года ў Керчанскім праліве. Нагадаем, 25 лістапада мінулага года ФСБ Расіі паведаміла, што памежнікі ўжылі зброю ў дачыненні да ўкраінскіх ваенных караблёў "Бердзянск", "Нікаполь" і "Яны Капу", якія быццам бы парушылі дзяржаўную мяжу РФ. У выніку 24 ўкраінскія маракі былі затрыманыя. Украінскі бок заявіў аб акце агрэсіі з боку Расіі. Адным з наступстваў інцыдэнту ў Керчанскім праліве стала ўвядзенне ва Украіне ваеннага становішча тэрмінам на месяц - Пётр Парашэнка заявіў аб магчымасці поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расіі.
Спасылкі
[1] https://dbr.gov.ua/news/dbr-rozpochalo-dosudove-rozsliduvannya-za-faktom-mozhlivoi-derzhavnoi-zradi-pershikh-osib-derzhavi?fbclid=IwAR2vewDpcyjHH42r8fv9zQTZ2rG_NFGgBmbSkETgsq1mi9FAXg6PeQ6zNiI
[2] https://t.me/PortnovUA/703
[3] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdrada
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukraina