У Мінску п'яны кіроўца ўрэзаўся ў чатыры машыны і аўтобус. Пра гэта паведамілі БЕЛТА [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся сёння. "Паводле папярэдняй інфармацыі, нецвярозы кіроўца аўтамабіля "Мэрсэдэс" пашкодзіў тры аўто на стаянцы каля аднаго з дамоў па вуліцы Бурдзейнага. Ён паспрабаваў схавацца з месца здарэння - выехаў на вуліцы Бурдзейнага на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з "Сітраенам", а пасля накіраваўся ў бок вуліцы Якубоўскага. Насупраць дома №25 на вуліцы Бурдзейнага адбылося сутыкненне з аўтобусам. Пасля ДТЗ кіроўцe аўто ўтрымлівалі грамадзяне да перадачы праваахоўнікам. Зараз мужчына знаходзіцца ў медыцынскfq установе", - распавялі ў ДАІ.
Праводзіцца праверка. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель раней быў пазбаўлены правоў за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым стане.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-pjjanyj-voditel-vrezalsja-v-chetyre-mashiny-i-avtobus-348162-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk